08.04.2013 / 14:58

Памерла Маргарэт Тэтчэр 45

Яна пражыла 87 гадоў.

Баранэса Маргарэт Тэтчэр памерла раніцай у панядзелак, ад інсульту.

Яна была бескампраміснай праціўніцай Савецкага Саюза і камунізму. І яна стала сведкам падзення Імперыі зла.
У незалежнасці Беларусі ёсць часцінка і яе заслугі.

Тэтчэр нарадзілася ў 1925 годзе, была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі (урад кансерватараў) у 1979—1990 гг. Яна нарадзілася ў Грэнтэме (Лінкальншыр) у беднай сям’і і «зрабіла сябе сама». Стала выдатным палітыкам, эканамістам і аратарам — іконай кансерватызму. Яна правяла масавую прыватызацыю і абмежавала ўмяшанне прафсаюзаў у эканамічныя пытанні. За бескампраміснасць і моцную волю яе празвалі «жалезнай ледзі». Як прэм’ер-міністарка, яна ажывіла брытанскую эканоміку і вярнула Брытаніі статус вялікай дзяржавы.

«Быў час, калі зашмат людзей разважала так: «У мяне праблема, значыць, дзяржава павінна рашыць яе&raquo.
Або так: «У мяне ёсць праблема, значыць мне трэба грант на яе вырашэнне&raquo. І яны ўсе перакладалі свае праблемы на грамадства. А хто такі грамадства? Ёсць мужчыны і жанчыны, ёсць сем’і. А дзяржава можа дзейнічаць толькі праз людзей, і людзі найперш павінны вырашаць свае праблемы самі, а пасля памагаць суседзям у вырашэнні іх пытанняў, і выконваць свае абавязкі, бо жыццё — гэта ўзаемнасць. А то людзі былі занадта прызвычаеныя, што нехта абавязаны ім, а не тое, што абавязаныя яны», — сказала Тэтчэр у 1987 годзе.

nn.by

0
LMI / Адказаць
08.04.2013 / 15:08
Моцная была жанчына, сапраўдная брытанка, выдатны палітык. Шкада
0
Danik / Адказаць
08.04.2013 / 15:13
Дзякуй ёй за дапамогу беларусам!
0
т д / Адказаць
08.04.2013 / 15:15
Великая женщина. ЛИЧНОСТЬ !
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру