08.04.2013 / 16:29

Айцец Надсан: Тэтчэр была дэпутаткай ад «беларускай» акругі Лондана 2

На фота - Маргарэт Тэтчэр і беларускі біскуп Часлаў Сіповіч.

Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан узгадвае пра Маргарэт Тэтчэр, якая памерла сёння на 88-м годзе жыцця.

«Беларусы яе нармальна ўспрымалі. Яна сустракалася з біскупам Сіповічам, старшынёй Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Янкам Міхалюком.
Шкада, што іх няма ўжо ў жывых, каб расказалі. Яны болей за мяне цікавіліся палітыкай».

«Наша Ніва»: Гэта былі сустрэчы з прадстаўнікамі розных дыяспар?

АН: Неабавязкова. Пры розных аказіях.

Яна ж была дэпутаткай парламента ад нашай, «беларускай» акругі Фінчлі (у гэтым раёне Лондана размяшчаецца Беларуская грэка-каталіцкая царква і Бібліятэка імя Францішка Скарыны - НН). Таму сустракалася нават як з выбарцамі. Тут для дэпутатаў гэта важна. Гэта нармальная рэч.
А па Фінчлі Тэтчэр абіралі так часта, як Лукашэнку ў Беларусі (смяецца).

«НН»: А беларусы за яе галасавалі?

АН: Ой, не ведаю. Па-рознаму галасавалі. Мы ніколі не ўмешваліся ў брытанскую палітыку. Хто б ні быў прэм’ер-міністрам мы знаходзілі згоду з гэтым чалавекам.

«НН»: А што адносна яе пазіцыі ў дачыненні Савецкага Саюза, вас яна задавальняла?

АН: Тэтчэр была моцнай антыкамуністкай. Толькі калі да ўлады прыйшоў Гарбачоў, то яна спрабавала жыць з ім у згодзе. Тут яна была вельмі падобная да амерыканскага прэзідэнта Рэйгана.

«НН»: А англічане як успрымалі Тэтчэр як чалавека і палітыка?

АН:

Як чалавек, то яна мела вялікую сілу волі. Адна з найвыбітнейшых асобаў новай гісторыі.
А вось лейбарыстам яе палітыка не падабалася, асабліва ў пытаннях прыватызацыі.

Гутарыў Зміцер Панкавец

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
08.04.2013 / 23:32
Я ў захапленні ад айца Аляксандра: поўны нейтралітэт. "А вось лейбарыстам яе палітыка не не падабалася..." Не толькі лейбарыстам. Ірландцам таксама. І, калі мяне не падводзіць памяць, толькі лейбарыстам удалося дасягнуць з ірландацамі замірэння, але дзеля гэтага давялося ахвяраваць часткай правоў Лондана і дэлегаваць іх Белфасту. І шатландцы займелі свой парламент (а цяпер рыхтуюцца да рэферэндуму аб самастойнасці).
0
Миша / Адказаць
08.04.2013 / 23:50
Конечно уход хороших людей затрагивает воспоминания. Никогда не услышишь плохих слов о человеке который ушел от нас, даже от тех людей которые не любили его. Так кто говорит правду и искренне ли говорят?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру