08.04.2013 / 17:39

Гарбачоў: Нам з Тэтчэр удавалася знайсці паразуменне 2

Член Палітбюро ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і Маргарэт Тэтчэр, 1984 г. Фота ўзята з акаўнта ў фэйсбуку Рустэма Адагамава.

Былы генеральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў назваў Маргарэт Тэтчэр, якая памерла ў панядзелак, «палітыкам, чыё слова мела вялікую вагу».

«Наша першая сустрэча ў 1984 годзе паклала пачатак адносінам, якія былі часам складанымі, не заўсёды роўнымі, але з абодвух бакоў сур’ёзнымі і адказнымі», — успамінае Гарбачоў.

Паводле яго слоў, у яго з Тэтчэр паступова складаліся і чалавечыя адносіны, якія станавіліся ўсё больш сяброўскімі.

«У канчатковым выпадку нам атрымоўвалася дасягнуць узаемаразумення, і гэта было укладам у змену атмасферы паміж нашай краінай і Захадам і ў спыненні халоднай вайны»,
— гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце «Гарбачоў-фонду».

Былы брытанскі прэм’ер-міністр Маргарэт Тэтчэр памерла ў панядзелак у выніку інсульту. Баранэса Тэтчэр узначальвала ўрад Брытаніі з 1979 па 1990 гады.

0
віКніК / Адказаць
08.04.2013 / 18:56
Шчырыя твары параўнуйце з тым. што мы зараз бачым па ТБ
0
Васіль / Адказаць
08.04.2013 / 20:56
Тут не цяжка знайсці уземаразуменне . Адзін здаваў , другі прынімаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру