Памёр абаронца хімкінскага лесу пад Масквой Міхаіл Бекетаў.
Пра смерць Бекетава ў бальніцы падмаскоўных Хімак паведаміла ў панядзелак яго адвакат Сталіна Гурэвіч.
Журналіст, галоўны рэдактар газеты «Химкинской правды» Бекетаў стаў вядомы публікацыямі супраць высечкі Хімкінскага лесу. Ён быў збіты 13 лістапада 2008 г. і трапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, пераломам галёнкі і шматлікімі гематомамі.
У яго былі ампутаваныя нага і пальцы рукі, ён згубіў мову і стаў інвалідам першай групы.