08.04.2013 / 21:12

Вуянавіч пераабраны прэзідэнтам Чарнагорыі: 51,2% 1

Дзеючы прэзідэнт Чарнагорыі Філіп Вуянавіч быў пераабраны на сваю пасаду.

На выбарах, якія прайшлі ў мінулую нядзелю, Вуянавіч набраў 51.2% галасоў. Пасада прэзідэнта краіны ў Чарнагорыі з'яўляецца, збольшага, цырыманіяльнай.

Адразу аб перамозе заявілі і Вуянавіч, і апазіцыйны кандыдат Міадраг Лекіч, аднак пры падліку 100% галасоў высветлілася, што Лекіч прайграў, набраўшы 48.8%.

Вуянавіч, дарэчы, аднагодак Лукашэнкі. Нарадзіўся 1 верасня 1954 г. у Бялградзе. Скончыў юрфак Бялградскага ўніверсітэта. У 1995--1998 гг. быў міністрам унутраных спраў Чарнагорыі, з 1998 па 2002 г. - старшыня урада, з 2003 г. -- прэзідэнт.

0
Белапузы / Адказаць
09.04.2013 / 00:05
слабенька. бачна, што не мае пад рукой сапраўднай баршчаваркі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру