Канцылярыя прэм'ер-міністра Брытаніі абвясціла, што баранэсе Маргарэт Тэтчэр будзе арганізаванае цырыманіяльнае пахаванне з вайсковымі ўшанаваннямі.

Рашэнне арганізаваць урачыстае пахаванне было прынята са згоды каралевы Елізаветы II.

Маштаб жалобных мерапрыемстваў будзе толькі саступаць дзяржаўным пахаванням, якія ладзяцца толькі ў выпадку смерці членаў каралеўскай сям'і.
Адзіным выключэннем з гэтага правіла было дзяржаўнае пахаванне Ўінстана Чэрчыля ў 1965 г.

Жалобная працэсія пачнецца ад будынка брытанскага парламента. Катафалк давязе труну з целам Тэтчэр да царквы Сэнт-Клемент-Дэйнс на Стрэндзе, дзе труна будзе па традыцыі перакладзена на лафет і дастаўлена ў сабор Святога Паўла, там і пройдзе паніхіда.

На ўсім шляху працэсіі па абодва бакі дарогі будзе стаяць ланцуг вайскоўцаў брытанскай арміі, флоту і ваенна-паветраных сіл.

На памінальную службу будзе запрошаны шырокі спектр персон і арганізацый, звязаных з лэдзі Тэтчэр, гаворыцца ў заяве Даўнінг-стрыт.
Пасля паніхіды адбудзецца крэмацыя цела памерлай, куды будуць дапушчаныя толькі яе блізкія.

У апараце прэм'ер-міністра падкрэслілі, што ўся падрыхтоўка праходзіць у поўнай адпаведнасці з пажаданнямі членаў сям'і памерлай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?