08.04.2013 / 21:25

Лукашэнка прызначыў суботнік на 20 красавіка 4

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізаваць правядзенне «на добраахвотнай аснове» 20 красавіка рэспубліканскага суботніка
на працоўных месцах або правесці добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, палова сродкаў, заробленых падчас суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года ашчаднасці. Другая палова сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

0
гуталін / Адказаць
08.04.2013 / 23:29
на дзень народзінаў свайго куміра :)))
0
den / Адказаць
09.04.2013 / 00:09
да-да купят они и скорые и ху.... конечно, бацька на свою опричнину их потратит а не на народ
0
Напільнік / Адказаць
09.04.2013 / 09:17
Які? Праваслаўны, ці камуністычны? А, хай усе разам і ідуць на яго.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру