Каля 12 гадзіны раніцы ў горацкую бальніцу ў вельмі цяжкім стане было шпіталізавана 2-гадовае малое.
Дзіця выпала з акна двухпакаёвай кватэры на трэцім паверсе, калі знаходзілася ў пакоі са сваёй 6-гадовай сястрой.
Бацькі ў момант здарэння былі ў суседнім пакоі.