08.04.2013 / 22:53

Маргарэт Тэтчэр: вечная памяць абаронцу сапраўднай свабоды 51

Грамадства можа расці толькі тады, калі людзям развязваюць рукі і калі чыноўнік перастае стаяць у іх над душой. Гэтаму ідэалу Тэтчэр была верная да самога канца.

Мусіла ж так здарыцца, што на зло сучасным феміністкам, гэтаму антыбіялагічнаму фронту глабальнага лявацкага руху, Маргарэт Тэтчэр — першая жанчына на чале Вялікай Брытаніі і самая выбітная жанчына-палітык мінулага стагоддзя — была не толькі кансерватарам, маці двох дзяцей, але і прыхільнікам свабоднага рынку ў якасці першаасновы здаровай чалавечай эканомікі.

Бескампрамісная абарона свабоды чалавека, прычым усведамленне, што эканамічная свабода бадай што важнейшая і фундаментальнейшая за якуюсь іншую свабоду (ці што за яе некаторыя выдаюць) — гэта галоўная яе спадчына, галоўны яе прыклад.

Яна прапаведвала прынцып, што

грамадства можа расці толькі тады, калі людзям развязваюць рукі і калі чыноўнік перастае стаяць у іх над душой.
Толькі тады людзі могуць ператварыцца са статка паразітаў, якія лічаць, што ім усе вінаватыя, у грамадства Асобаў з вялікай літары. Гэта доўгі і складаны шлях, але альтэрнатывы няма:
свабодны рынак і свабодная, адказная за саму сябе асоба — неабходная перадумова для поспеху краіны, гэта даказана ўсёй гісторыяй еўрапейскай цывілізацыі.
Дзяржава ў такой сістэме толькі сочыць за парадкам, стаіць на «падстрахоўцы», дапамагаючы найбольш слабым і ствараючы мінімальныя стартавыя ўмовы — але не больш за гэта.
Адыход ад гэтых прынцыпаў — шлях да катастрофы, як мы маглі пераканацца на практыцы самі,
стаўшы часткай манументальнага правальнага сацыялістычнага і этатысцкага эксперымента пад назвай СССР і дагэтуль жывучы наступствамі гэтага эксперыменту.

Голас розуму заўжды гучыць слабей за прамовы папулістаў. А

папулізм па вызначэнні бывае толькі левы, толькі сацыялістычны:
«узяць усё ды падзяліць», сёння беручы — узяць ды абвінаваціць ва ўсіх бедах буржуяў, габрэяў і Дзярждэп ЗША. Таму гэта заўсёды маленькі цуд, калі ў разбэшчанай сацыялістычным папулізмам Еўропе на супольных выбарах перамагае правы ўрад з правільнымі правымі ідэямі. Тэтчэр, пад чыім началам кансерватары перамагалі тры разы запар, тут апынулася сапраўднай чараўніцай.

Для Беларусі ж Тэтчэр — гэта таксама чалавек, які заўжды клапаціўся за лёс акупаванай камуністамі Ўсходняй Еўропы, актыўна падтрымліваў савецкую «Перестройку» і імкненне Міхаіла Гарбачова рэфармаваць і дэмакратызаваць таталітарную савецкую сістэму. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы тэтчараўскай вонкавай палітыцы Беларусь разам з іншымі савецкімі рэспублікамі аднавіла сваю незалежнасць, гэта ніколі нельга забываць.

І яшчэ цытата «Жалезнай лэды», як быццам бы натхненне для Беларусі:

«Багацце краіны неабавязкова залежыць ад прыродных рэсурсаў, іх адсутнасць можа яму нават спрыяць. Галоўны рэсурс — гэта Чалавек. Што павінна рабіць дзяржава, дык гэта ствараць умовы для раскрыцця чалавечага таленту».

Вялікая палітык, вялікая аратарка, вялікая лідарка. Вечная памяць.

Алесь Чайчыц

0
Бурбулятар / Адказаць
09.04.2013 / 01:25
Нешта, Алеська, ты перамудрыў: жанчына, якая магла пасылаць свае войскі направа і налева на сьмерць - гэта, канешне ж, найвялікшая лібэралка і дабрэйшай душы чалавек, кшталту бабкі Івонкі
0
Demyan / Адказаць
09.04.2013 / 01:34
Как я и прогнозировал - размахивая затертым томиком Айн Ранд, прибежал либертарианец-клерикал Чайчиц... Спасибо, повеселил "антибиологическим фронтом".
0
askrealp@lesapark / Адказаць
09.04.2013 / 04:13
Паважаю НН за Вашы незалежны трыб'ют Вялікай Лэйді добрымі артыкуламі пра яе. Думаю, ёй бы гэта спадабалася.
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру