Улады нямецкага Гановера завялі крымінальную справу супраць удзельніц Femen, якія зладзілі ў панядзелак «голую» акцыю пратэсту ў прысутнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і канцлера ФРГ Ангелы Меркель.

Як паведамілі прадстаўнікі мясцовай паліцыі, супраць актывістак Femen была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 103 крымінальнага кодэкса Германіі (абраза дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў замежных дзяржаў). Па словах паліцыянтаў, фігуранткамі справы сталі пяць дзяўчат у веку ад 18 да 33 гадоў: дзве грамадзянкі Германіі, дзве — Украіны і адна — Расіі.

Па інфармацыі выдання, усе пяць актывістак былі затрыманыя і дапытаныя адразу пасля акцыі. У адпаведнасці з нямецкім заканадаўствам, для працягу расследавання па гэтым артыкуле неабходна жаданне абражанага боку, у адваротным выпадку справа будзе закрытая. Як піша HAZ, ні расійскі прэзідэнт, ні канцлер Нямеччыны пажаданняў пакараць Femen не выказалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?