Мікола Статкевіч вядзе сваю старонку ў Фэйсбуку. Такое ўражаньне можа скласьціся, калі пачытаеш допісы на ёй.
Вось некалькі пастоў за апошнія дні.
Яшчэ ідуць віншаваньні да Дня Волі. Дзякую! Набралася іх, што здолелі прарвацца, пад паўсотні. Ёсьць і пустыя канвэрты.Напрыклад, ад Aleś Łahviniec. Ф.Г. з Віцебску даслала ліст і кнігу ў ім. Кнігу вярнулі, а ліст аддалі… Каротка адказваю ўсім, хто напісаў імя і адрас, каб проста людзі ведалі, што іх ліст дайшоў. Чытаў у газэтах пра нейкую кампанію па арганізацыі лістоў палітвязьням у пэўных гарадах. Але я такой кампаніі не адчуў — геаграфія лістоў вельмі шырокая, але каб з нейкага рэгіёна прыйшло некалькі лістоў запар, такога не было. Толькі з Гомеля прыйшлі 4 ананімныя тэлеграмы, адпраўленыя на працягу гадзіны.
Эсэ, якое я пляную — пра нацыянальную ідэю…Мяркуемая назва адпавядае рэальным нацыянальным ідэям (самаўспрыманьне і жаданы ідэал) расейцаў (мужыкі) і ўкраінцаў (казакі), а таксама прапанове для беларусаў…)))
Атрымаў ліст ад жанчыны з Мінска, якая піша рэгулярна, як я зразумеў. Гэта ўжо трэці ліст ад яе, а на канвэрце яна ставіць парадкавыя нумары. І нумар трэцяга атрыманага яе ліста — дзявяты. Думаю, што гэта дае ўяўленьне аб прапорцыях…
Гэтыя допісы актыўна камэнтуюцца наведнікамі гэтай старонкі. Адметна, што палітвязень часам нават адказвае на камэнтары і ўступае ў дыскусіі. Няўжо такое магчыма рабіць з камэры магілёўскай крытай турмы? Пытаюцца наведнікі старонкі.
Як патлумачыла «Свабодзе» жонка палітвязьня Марына Адамовіч, такую форму пашырэньня кантакту Міколы са сьветам прыдумала яна. Яна выстаўляе ад імя Міколы ягоныя лісты з магілёўскай крытай турмы.
«Адтуль і лісты ня вельмі рэгулярна ідуць. Выстаўляем тое, што ён піша мне і сябрам».
У зьняволенага Міколы Статкевіч у Фэйсбуку 371 сябар.Там выстаўленыя ягоныя датурэмныя здымкі і фота з акцый салідарнасьці з палітвязьнем.
Мікола Статкевіч —
Адрас палітвязьня: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.
Цяпер яму можна напісаць і ў Фэйсбук.