Прымаць рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў у якіх знаходзяцца за рулём нецвярозыя кіроўцы, неабходна як мага хутчэй. Такое меркаванне выказаў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Па словах генпракурора, абстаноўка з нецвярозымі кіроўцамі і іх ахвярамі нагадвае вайну.
Штодзённыя зводкі прымушаюць пераконвацца ў тым, што рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў у п’яных кіроўцаў у рамках крымінальнай адказнасці (адпаведны законапраект падрыхтавала Генеральная пракуратура сумесна з Міністэрствам юстыцыі) неабходна прымаць як мага хутчэй.
Пры гэтым прапануецца пазбаўляць аўтамабіля як кіроўцаў, што парушылі закон, так і асоб, якія перадалі ім сваю машыну.
Для таго каб грамадзяне неслі адказнасць за тое, што перадаюць транспартны сродак іншай асобе, прыйдзецца вяртацца да сістэмы даверанасцяў, сказаў Аляксандр Канюк.

Законапраект таксама прапануе ўзмацненне крымінальнай адказнасці (павелічэнне тэрмінаў зняволення) у выпадках, калі па віне п’янага кіроўцы загінулі людзі.

Як адзначыў генпракурор, складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершана, ён знаходзіцца на разглядзе ў адпаведных інстанцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?