Не менш за 14 чалавек пацярпелі ў выніку нападу групы невядомых на каледж у штаце Тэхас. Аднаго з падазраваных у нападзе ўдалося затрымаць.

Па інфармацыі мясцовай паліцыі, чацвярых пацярпелых з нажавымі раненнямі даставілі ў шпіталь на верталёце. Неўзабаве пасля нападу на інтэрнэт-сайце каледжа з'явілася папярэджанне аб магчымай небяспецы для насельніцтва.

У гэты момант каледж зачынены, а вакол будынка перакрыты рух. У іншых навучальных установах акругі Харыс у сувязі з інцыдэнтам былі ўзмоцненыя меры бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?