Трое сяброў з Брэста сабраліся на рыбалку на апошні лёд. Па дарозе ля вёскі Мінькавічы Камянецкага раёна яны ўбачылі на абочыне вялікага бабра і вырашылі з ім сфатаграфавацца.

Выйшлі з машыны і падышлі бліжэй да жывёлы. І тут бабёр раптам накінуўся на аднаго з мужчын і двойчы укусіў за сцягно. Укусы былі такой сілы і дакладнасці, што пацярпела сцёгнавая артэрыя.
Мужчыны былі ў шоку — усё адбылося маланкава. Ачомаўшыся ад шоку таварышы паспрабавалі перавязаць рану, выклікалі хуткую дапамогу, нават паехалі па найбліжэйшых вёсках, каб знайсці медыка.
Аднак пацярпелы памёр ад артэрыяльнага крывацёку яшчэ да прыезду хуткай дапамогі.

Як растлумачыў доктар хуткай, які выязджаў на месца здарэння, калі адразу правільна было накласці жгут і спыніць крывацёк, то пацярпелага напэўна б удалося выратаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?