10.04.2013 / 14:43

Макей: Адносіны з ЕС не знаходзяцца ў тупіку 7

Аб гэтым сёння журналістам па выніках перамоваў з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам у Віцебску заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на сустрэчы ў ліку іншых пытанняў абмяркоўвалася тэматыка адносін па лініі Беларусь — ЕС.

«Мы дакладна давялі пазіцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, пачулі пазіцыю калегаў. Мяркую, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах з ЕС, мы не знаходзімся ў тупіку. Ёсць дакладнае разуменне таго, што мы павінны заўсёды знаходзіць алгарытм дзеянняў, якія дазволяць нам, вырашаючы прынцыповыя праблемы, паступова рухацца па магчычых напрамках», — заявіў Уладзімір Макей.

0
Серый Кот / Адказаць
10.04.2013 / 14:49
Макей: ...отношения с Европой не находятся в тупике. Естественно, у их же на подаче работают великие комбинаторы Милинкевич, Янукевич, Некляев....
0
re / Адказаць
10.04.2013 / 15:19
Макей: Адносіны з ЕС не знаходзяцца ў тупіку === Агульнавядома, што робіцца на пуцях больш за ўсіх ведае стрэлачнік.
0
Лис / Адказаць
10.04.2013 / 15:43
При чем Милинкевич, Янукевич, Некляев, если Литва вместе с НАТО ангажируют Беларусь на транзит грузов?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру