У Беларусі толькі 46 чалавек афіцыйна напісалі заяву аб адмове стаць донарамі органаў і тканак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо 10 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён нагадаў, што летась у Беларусі быў прыняты закон, які прадугледжвае стварэнне рэгістраў донараў органаў і тканак. Згодна з законам, усе грамадзяне Беларусі па замоўчанні з`яўляюцца донарамі. «Аднак чалавек можа напісаць заяву і адмовіцца стаць донарам», — сказаў Румо.

Кіраўнік цэнтра зазначыў, што ў інтэрнэце вельмі многія заяўлялі пра тое, што не хочуць стаць донарамі. «Але афіцыйна гэта зрабілі 46 чалавек. Гэта людзі, якія дайшлі да паліклінікі, паказалі пашпарт і напісалі адмову», — сказаў ён.

Румо падкрэсліў, што органы і тканкі гэтых людзей «ніколі ні пры якіх акалічнасцях не будуць выкарыстаныя», пры гэтым ім самім у выпадку неабходнасці ў перасадцы органаў і тканак адмоўлена не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?