10 красавіка дэлегаты справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола прагаласавалі за ўваходжанне БФФ ў склад ААТ «Дынама-Арэна», якое зоймецца рэканструкцыяй.
Федэрацыя будзе кансультаваць забудоўшчыка, каб забяспечыць адпаведнасць арэны ўсім патрабаванням ФІФА і УЕФА. Фінансаваць рэканструкцыю будзе заснавальнік ТАА «Трайпл» Юрыя Чыжа і, магчыма, адзін з буйных банкаў, паведаміў журналістам старшыня БФФ Сяргей Румас.

Улетку 2012 тэндар на рэканструкцыю стадыёна выйграла венгерская кампанія «Грабаплан». Арыенціровачны кошт работ быў заяўлены ў памеры 145 млн. еўра. Аднак увосень на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі рашэнне аб прыцягненні венграў падверглася рэвізіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?