Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран не змог знайсці вольнага месца ў грамадскім транспарце.

На здымку, які быў апублікаваны ў інтэрнэце ў пачатку красавіка, выяўлены брытанскі прэм’ер падчас паездкі ў лонданскім метро. Фота выклікала вялікую цікавасць у карыстальнікаў сацсетак, бо прэм’ер цалкам спакойна ехаў стоячы.

«Гэта называецца прыгажосць лідарства», — пракаментаваў фотаздымак адзін з карыстальнікаў.

Пішуць, што Кэмеран карыстаецца грамадскім транспартам рэгулярна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?