10.04.2013 / 22:27

У Вішневе (Смаргоншчына) у касцёле пачалі правіць імшу па-беларуску 5

Штонядзелі а 10-й.

Упершыню ў 200-гадовай гісторыі Вішнеўскай парафіі св. Юды Тадэвуша (Смаргонскі дэканат) цэлебравалася святая Імша на беларускай мове. Эўхарыстыю адправіў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі. З гэтага часу Св. Імшы па-беларуску будуць цэлебравацца ў Вішневе кожную нядзелю.

Літургію ўпрыгожваў спевам касцельны дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Наталлі Амбрасевіч. Дзеці і молодзь рыхтаваліся да гэтай падзеі пад кіраўніцтвам катэхэткі Жанны Гацко.

Як адзначыў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі, «Святая Імша будзе адпраўляцца цяпер кожную нядзелю, а 10-й гадзіне. Казанне падчас гэтых Святых Імшаў будзе скіравана да дзяцей і моладзі. У будучыні плануецца выступленне касцельнага дзіцячага хору з канцэртамі».

0
юры барок / Адказаць
11.04.2013 / 00:19
гэта добра! спадзяюся, што у кожнай парафii на гарадзеншчыне адна iмша у нядзелю будзе па-беларуску. з таго што ведаю дык да такiх захадау прычынiуся наш нунцый Гуджэроццi.
0
Danik / Адказаць
11.04.2013 / 02:13
Нездаровая сытуацыя з мовай у Гарадзенскай дыяцэзіі наўпрост залежыць ад знаходжаньня ў Крамлі таварыша Кабаева.
0
ок / Адказаць
11.04.2013 / 09:50
Усё чужаземцы дбаюць пра нас, а мы самі... То Свентак, то Гуджароці.прычыніліся да беларусізацыі касцелу..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру