Беларуская калійная кампанія (БКК), якая з’яўляецца трэйдарам «Беларуськалія» і «Уралкалія», павялічыла выручку ў 2012 годзе на 5,7%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Выручка асноўных акцыянераў БКК у 2012 годзе склала 5,6 млрд. долараў, у тым ліку выручка «Уралкалія» за мінулы год павялічылася на 38,1% да 2,9 млрд. долараў. Выручка «Беларуськалія», наадварот, знізілася ў параўнанні з 2011 годам на 15,6% да 2,7 млрд. долараў.
Варта адзначыць, што ў 2011 годзе суадносіны былі на карысць «Беларуськалія». Беларускі вытворца мінеральных угнаенняў атрымаў выручку ў 3,2 млрд. долараў, «Уралкалій» — у 2,1 млрд. долараў.
Як растлумачылі ў БКК, прапорцыя ў бок расійскага акцыянера кампаніі ў 2012 годзе змянілася за кошт зліцця «Уралкалія» з «Сільвінітам».
Нагадаем, у канцы 2012 года прэм’
Удзельнікі рынку чакаюць павелічэння спажывання калійных угнаенняў у 2013 годзе і таму лічаць задачу, пастаўленую беларускім прэм’ерам, выканальнай.
«У 2011 годзе аб’ём спажывання хлоркалію ў свеце склаў прыкладна 54 млн. тон, у