Выдатныя дзяржаўныя палітычныя дзеячы Расіі на два месяцы «паселяцца» ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Сумесная з Дзяржаўным музеем гісторыіСанкт-Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць» выстава «Гістарычная мазаіка» адкрыецца ў Мінску 12 красавіка.
У аснове экспазіцыі — традыцыі вядомага музея мадам Цюсо. На выстаўцы прадставяць васковыя фігуры першых асоб Расіі ад Пятра І да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Савецкую эпоху праілюструюць фігурамі Уладзіміра Леніна, Іосіфа Сталіна, Мікіты Хрушчова, Леаніда Брэжнева.
Сярод экспанатаў — выявы военачальнікаў Аляксандра Суворава, Міхаіла Кутузава, Георгія Жукава. Па волі лёсу асобныя старонкі жыцця і дзейнасці большасці з іх звязаны з Беларуссю. Невялікі раздзел будзе адведзены далёкаму замежжу, у якім прадставяць фігуры Джорджа
Стваральнікі васковых фігур імкнуліся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і найбольш яркія рысы характару, выразы твару, тыповыя позы. З гістарычнай дакладнасцю рэканструяваны касцюмы, дробныя аксесуары.
Для стварэння адпаведнай атмасферы ў экспазіцыю ўключаць прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дакументы, фатаграфіі, карты, плакаты, мэблю, творы мастацтва.
Выстава адкрыецца напярэдадні Дзён культуры