11.04.2013 / 14:33

Маўродзі збіраецца ў прэзідэнты Расіі 7

Стваральнік фінансавай піраміды «МММ» Сяргей Маўродзі сабраўся ў прэзідэнты Расіі. У інтэрв’ю РІА Навіны ён заявіў, што абавязкова вылучыцца на наступных выбарах.
«Я хачу дапамагчы сваёй Айчыне, і я ведаю, як гэта зрабіць. А значыць, гэта мой прамы грамадзянскі абавязак», — растлумачыў Маўродзі.
Як заявіў Сяргей Маўродзі, за ім «ідуць мільёны, дзясяткі мільёнаў». Паводле яго слоў, «МММ» цяпер — «адзіная рэальная сённяшняя расійская апазіцыя». «Іншых няма. Усе астатнія — фантомы… Палітычныя гамункулусы, — сказаў ён.
— Ёсць проста людзі, дарваўшыся да кармушкі, і ёсць тыя, каму месца там не хапіла. Вось яны і вымушаныя глупствам ўсякімі займацца, на мітынгі з белымі стужкамі хадзіць ды ў апазіцыю гуляць».

Бліжэйшыя выбары прэзідэнта па плане павінны адбыцца толькі ў 2018 годзе.

0
Мавроди - адсорбент Навальный / Адказаць
11.04.2013 / 15:09
Запустили для нивелировки заявления Навального.
0
Гамброзі Пепсадзент Зубарный / Адказаць
11.04.2013 / 15:36
Эка невідаль! Вунь прэзідзент Расеі даўно ў Маўродзях, і нічо.
0
Кусака / Адказаць
11.04.2013 / 15:38
Когда уже его, Мавроди, вылечат? Ну очевидно же, что у человека не всё в порядке с головой.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру