Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы».

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаваньні і выказваньні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

На прэзэнтацыі будуць прысутнічаць ініцыятары гульні: паэт, празаік, выкладчык рэжысуры абрадаў і святаў Антон Янкоўскі і дызайнэр Настасся Лукашова.

На прэзэнтацыі вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання.

13 красавіка. Collegium Civitas, зала 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай.

Пачатак, а 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?