Паводле інфармацыі партала tvp.info, музыка і акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко, які зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Жыве Беларусь», не мае магчымасці вярнуцца ў Беларусь.

Як піша партал,

калі Дзмітрый вярнуўся ў Беларусь пасля здымкаў, на яго пачалі ціснуць спецслужбы.
На акцёра пісаліся даносы, яго выклікалі на допыты, імкнуліся запалохаць. Да таго ж дыягназы, якія давалі яму адтэрміноўку ад службы ў войску, былі ануляваныя.

Трапіць назад у Польшчу Вінсэнту дапамагла выпадковасць — ён захварэў на ангіну напярэдадні наведвання ваенкамата. Цяпер, паводле інфармацыі партала, у Беларусі яму пагражаюць войска або турма.

Сам Дзмітрый Папко пакуль ад каментароў устрымліваецца, але абяцае патлумачыць сітуацыю ў найбліжэйшы час.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?