11.04.2013 / 15:46

На наступным тыдні пацяплее да +20 4

Цёплае надвор’е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні,
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. Паводле яе слоў, пасля халоднай першай дэкады красавіка прырода настроілася на вясновы лад, адступілі нават начныя маразы.

У бліжэйшыя дні надвор’е ў Беларусі будуць фарміравацца пад уздзеяннем атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

«У суботу ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны прагназуюцца моцныя дажджы, ёсць верагоднасць першых вясновых навальніцаў»,
— адзначыла Людміла Парашчук.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2–8 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях каля нуля. Тэмпература днём — 7–13 градусаў са знакам плюс, у паўднёвых раёнах да 14–17 цяпла. Такі тэмпературны рэжым на 2–5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму для гэтых красавіцкіх дзён.

У нядзелю днём надвор’е палепшыцца ў сувязі з ростам атмасфернага ціску.
У многіх рэгіёнах краіны спыняцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 7–13, месцамі да 15 градусаў.
«З пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я ў краіне будзе фарміраваць антыцыклон, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы на цэнтральныя раёны еўрапейскай Расіі праз Беларусь,
— сказала Людміла Парашчук. — Таму ў нашай краіне будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі будуць згушчацца туманы». Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, у асобных раёнах пры праясненнях ад нуля да мінус 2.
У панядзелак днём будзе ад плюс 11 да 17 градусаў, у аўторак — ад 13 да 18 градусаў, па захадзе краіны — да 20 цяпла.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пад антыцыклонам яшчэ захаваецца сухое надвор’е. Толькі ў паўночна-заходніх раёнах, дзе ўмовы надвор’я будзе вызначаць атмасферны фронт, чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы будзе станоўчай — ад 3 да 9 градусаў, днём — ад 11 градусаў па паўночным захадзе да плюс 20 па паўднёвым усходзе.

У чацвер у многіх раёнах атмасферны фронт сапсуе надвор’е — пройдуць дажджы.

0
Злюка / Адказаць
11.04.2013 / 16:16
Так же как потеплело до +19 на этой неделе, или "взаправду" будет +20?
0
Кнехт / Адказаць
11.04.2013 / 16:44
У сувязі з раптоўным пацяпленнем у лякарнях з'явіцца шмат мужчын з хворымі шыямі - гэта сексуальныя маньякі! У мяне таксама вясною спачатку шыя пабальвае, але з другой нагоды - ад захаплення прыгажосцю наваколля. ;)
0
Зип / Адказаць
11.04.2013 / 16:47
Дзяўчыны пачнуць распранацца! ))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру