11.04.2013 / 16:24

Намесніца міністра замежных спраў Купчына сустрэлася ў Брусэлі з Фюле 2

У рамках вiзiта ў Брусэль намеснік vіністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з членам Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле,
намеснікам Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Хельгай Шміт, кіруючым дырэктарам ЕСЗД Луісам Фернандэсам дэ ла Пэнья, намеснікам гендырэктара па гандлю ЕК Петэрам Балашам, дырэктарам ЕСЗД па Расіі, «Усходняму партнёрству», рэгіянальнаму супрацоўніцтву і АБСЕ Гунарам Вігандам.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку пытаннi «Усходняга партнёрства», экспертных дыялогаў у сферах узаемнай цiкавасцi.
Сярод іншага абмеркавана магчымасць правядзення беларуска-еўрапейскіх кансультацый па пытаннях гандлю. Таксама адбылася сустрэча са старшынёй камітэта по замежных справах Еўрапарламента Элмарам Брокам.

0
Так говорит народ! / Адказаць
11.04.2013 / 18:08
Если долго мучиться, т. Купчина, то что-нибудь получится. Так говорит народ!
0
пытанечка / Адказаць
11.04.2013 / 20:03
А Милинкевич присутствовал?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру