Аляксандр Лукашэнка не бачыць перадумоваў для росту цэн і патрабуе ад Нацбанка надаць пытанням інфляцыі асаблівую ўвагу.

«У вас у руках адпаведныя рычагі, вы карыстаецеся імі, як мае быць, але калі інфляцыя высокая, аб якім развіцці можна казаць?» — заўважыў Лукашэнка ў чацвер, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову.

Лукашэнка канстатаваў зніжэнне ўзроўню інфляцыі, заўважыўшы, што ў асобных выпадках рост цэнаў быў звязаны з адміністрацыйнымі мерамі. «Гэта такі парог, які мы павінны былі пераадолець. Але далей я буду вельмі жорстка патрабаваць за інфляцыю, за рост коштаў. Сёння суб’екты гаспадарання маюць добры прыбытак, рэнтабельнасць, і актуальнасць ў росце цэнаў адсутнічае, тым больш што абменны курс беларускага рубля знаходзіцца на прыстойным узроўні «, — заявіў А.Лукашэнка.

У ходзе сустрэчы Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую фінансава-эканамічную сітуацыю ў свеце, што ў сваю чаргу аказвае ўплыў на дынаміку знешняга гандлю. «Асабліва гэта тычыцца нашых традыцыйных рынкаў. Трохі Расія прасела, ды і ЕС ліхаманіць. Таму даводзіцца шукаць новыя рынкі збыту для нашай прадукцыі», — адзначыў А.Лукашэнка. «У гэтых няпростых умовах Нацыянальны банк не проста ўтрымлівае пазіцыі, якія мы мелі ў лепшыя часы, але і дадае», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?