11.04.2013 / 18:25

Апазіцыя са «Старбакса» 20

Наўпрост з варшаўскага «Старбакса» выказваем сваю незадаволенасць палітыкай Аляксандра Мілінкевіча.
Мы тут на эміграцыі змагаемся і канаем, а ён Радзіму прадае.
Мы ў 2010 годзе правялі такую борзую кампанію, а стратэгія пяцідзесяці кандыдатаў — наагул нашае ўнікальнае вынаходніцтва, што на кіламетр наблізіла перамены ў краіне.
А як Плошчу арганізавалі — проста шык! Сёння пад ціскам грамадскасці палітвязні пачалі выходзіць на волю, рэжым дрыжыць і баіцца. Заставалася зусім крыху, і ён бы паў.
Але тут Мілінкевіч нам усё сапсаваў.
Прыйдзецца і далей сядзець у «Старбаксе» ў Варшаве.
Хацелася б думаць пра нешта такое вечнае, але разумееш, Рух за Свабоду не дае.
Ужо пальцы стаміліся лупіць па клавіятуры змагаючыся з рэжымам — цяпер будзем змагацца з Мілінкевічам. Вось калі б не Мілінкевіч, то гісторыя пайшла б ужо па-іншаму!
Важней за Мілінкевіча пакуль няма. Мы мусім сканцэнтравацца на ім. Спачатку Мілінкевіч — пасля рэжым.
Калі трэба, магу і вам даслаць інструкцыю «Як стаць бескампрамісным змагаром у інтэрнэце. Рэкамендацыі па абліванні брудам Мілінкевіча і іншыя спосабы сублімацыі палітычнай дзейнасці». Трэба абвіначваць яго ў здрадзе, у жаданні згнаіць палітвязняў, у адбельванні рэжыму.

А там надыдуць прэзідэнцкія выбары, замуцім чарговую «распальцовачку». Праўда, па дарозе усё яшчэ можа быць: запіскі прэзідэнту, выступы па тэлебачанні, «правільныя» паказанні, падпіска аб супрацоўніцтве і іншыя прыўкрасныя моманты «змагання». Ды хіба гэта важна? Хіба важна, што хтосьці там запісак не пісаў, паказанняў не даваў? Што хтосьці там сядзіць, упарта?

Калі сур’ёзна, то гаворка пра санкцыі і «бескампраміснае змаганне» — яскравы прыклад інфантылізму і адарванасці ад рэчаіснасці.
Калі гаворым пра нацыянальную палітыку, то тут не мусіць быць месца для wishful thinking.
Наіўных няма: дыялог не азначае змены сістэмы.
Так, як дыялог Ніксана і Картэра з Брэжневым не азначаў таго ў 1970-х. Але дыялог дае крыху магчымасцяў для «ціхай дыпламатыі». Чым больш гандлю, тым больш сувязяў.
Сам факт дыялогу азначае прыманне другім бокам некаторых базавых стандартаў. І гэта важна.

Кідаць громы і маланкі ў сацыяльных сетках і каментах можна і пры дыялогу, і без дыялогу. З варшаўскага «Старбакса» гэта клёва рабіць.

Лідары апазіцыі не могуць існаваць на канапах кавярняў у сталіцах суседніх дзяржаваў, яны могуць жыць толькі ўнутры краіны — нават калі ў турме. А Starbucks Opposition можа быць паспяховай толькі ў інтэрнэце.

Рыгор Астапеня

0
Франак Нырка / Адказаць
11.04.2013 / 18:44
Прычым тут замежнікі, калі тут ад таго, што Мілінкевіч ёсць ні холадна, ні спякотна? Ён не харызматычная асоба, і таму не здольны кіраваць. Яго загады і ў 2006-м не разглядалі з пункту гледжання абавязковага выканання, а зараз хтосьці ў момант пераканаўся ў іншым? Хто??? Звычайная лёгіка падказвае каму ён выгодны - АГЛ. Безумоўна "гарачыя голавы" ў лідары не варта лаббіраваць, але ж менавіта гэты варыянт сапраўды бачыцца хіба што "вясельным генералам". І заява яго скрозь абстрактная, без якіх-небудзь акцэнтаў, абавязваючых звярнуць на сябе ўвагу менавіта ўлады. Не дзіўна. Яна яго і абрала.
0
беларус / Адказаць
11.04.2013 / 18:45
Ён атрымлівае тое што зарабіў, чаму вы Рыгор Астапеня так расхвалявалісь!
0
Австрияк / Адказаць
11.04.2013 / 19:00
Милинкевич нормальный мужик, что на него все бочки катить начали... Почему про Янукевича молчат и других? Именно в него мы все поверили в 2006, собралась Плошча, которую до сих пор не могут забыть ни власти ни мы. А убежать в Лондон и оттуда тявкать и всех поливать грязью, больших усилий не надо. Санников и санниковцы себя сами похоронили эмиграцией, а пить пиво вкусное и дешевое за границей и говорить какие санкции надо применить и что делать и я могу....
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру