11.04.2013 / 18:54

Непаўналетняя дачка Вольгі Класкоўскай з бабуляй вяртаецца ў Беларусь 6

Дачка арыштаванай у Швецыі беларускі Вольгі Класкоўскай 12-гадовая Міраслава Навумовіч разам з бабуляй Людмілай Класкоўскай 11 красавіка пакіне шведскую тэрыторыю і накіруецца ў Беларусь.

Людміла Класкоўская паведаміла, што раніцай 11 красавіка былая беларуская журналістка праз свайго адваката Ханса Брэдберга перадала дазвол на тое, каб Міраславу павезлі ў Беларусь. «Дзяўчынка трымаецца, але відаць, як моцна яна перажывае», — сказала маці Класкоўскай. Тым часам Адам, дзевяцімесячны сын Вольгі ад апошняга шлюбу, знаходзіцца ў бацькоў яе былога мужа.

Паводле слоў Людмілы Класкоўскай, Брэдберг настойвае на тым, што ўся сітуацыя з яго кліенткай, затрыманай па падазрэнні ва ўчыненні замаху на забойства былога мужа, адбылася ў мэтах самаабароны. «Вольга знаходзілася ў закрытым памяшканні, не мела магчымасці вырвацца. Я так разумею, што ўсё гэта было ім справакавана», — лічыць маці затрыманай.

Аднак калі будзе прыняты матыў, што ставіцца абвінаваўцам, а віна Вольгі Класкоўскай даказаная, то ёй пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 2 да 12 гадоў.

Нагадаем, пра затрыманне 30-гадовай Вольгі Класкоўскай па падазрэнні ва ўчыненні замаху на забойства былога мужа стала вядома 2 красавіка. Класкоўская была затрыманая ў горадзе Ханінгу, што на поўдзень ад Стакгольма. Суд запланаваны на 15 красавіка.

Класкоўская знаходзіцца ў турме горада Окерсберга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма. Шведскія ўлады сітуацыю не каментуюць.

0
Лукашык / Адказаць
11.04.2013 / 19:01
Ну, дзякуй Б-гу!
0
Юю / Адказаць
11.04.2013 / 19:18
Дать этой Ольге хорошего пендаля и отправить домой. Она уже наказана по полной. А здесь пусть с ней нянчатся родители......
0
н-да / Адказаць
11.04.2013 / 19:19
Пусть девочка сама решает в чьём доме ей жить. (Отца или бабушки)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру