Экс-рэдактару часопіса «ARCHE-Пачатак» прыйшоў афіцыйны адказ на яго запыт ва Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) па Мінскай вобл. і г. Мінску.

Намеснік кіраўніка УДФР Бацэвічус піша, што «па выніках праверкі, праведзенай УДФР КДК РБ па Мінскай вобласці і г. Мінску, у завядзенні крымінальнай справы па арт. 243 КК РБ у дачыненні да Вас… адмоўлена».

У пасланні Валеру Булгакаву таксама прапануюць з’явіцца ва УДФР па Мінскай вобл. і г. Мінску «для вырашэння лёсу выданняў», якія яму належаць.

Аналагічны ліст сп. Бацэвічус адрасаваў ТАА «Інбелкульт» (былы выдавец часопіса, ад імя якога таксама быў зроблены запыт). Абедзьве паперы датаваная 9-м красавіка.

Запыты ва УДФР былі накіраваныя пасля з’яўлення інфармацыі пра адмову заводзіць крымінальную справу па выніках праверкі ўстановы «Рэдакцыя часопіса „Архэ-Пачатак“»: прадстаўнікі рэдакцыі хацелі атрымаць афіцыйныя дакументы на гэты конт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?