Пра гэта паведамілі на працоўнай сустрэчы работнікаў турызму Літвы, якая адбылася ў літоўскім пасольстве ў Мінску.

У прадстаўнічую дэлегацыю Літвы сярод іншых увайшлі дарадца міністра эканомікі Вілія Вертелене і дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента па турызме пры Мінэканомікі Літвы Раймонда Бальнене.

Уступнае слова ўзяў новы амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус:
«Літва і Беларусь - краіны блізкія геаграфічна і гістарычна. Але мы дрэнна ведаем адзін аднаго. У Літве не знайсці кніг пра Беларусь, у Беларусі - пра Літву. Мы спяшаемся адкрыць далёкія краіны, але не ведаем сваіх суседзяў.

Але нягледзячы на ўсё, беларусы масава едуць у Літву. У 2012 годзе турысты з Беларусі сталі лідэрамі па ўязным турызме ў Літве. Кожны пяты замежны турыст у нашай краіне - беларус. На другім месцы - расейцы, затым ідуць палякі і немцы.

Кожны год колькасць выдаваных віз расце на 40%. Мы ўжо з цяжкасцю даём рады гэтай задачы.
Мы будзем старацца, каб візавыя працэдуры былі спрошчаны.

Летась я праехаў з сям'ёй 4000 км па Польшчы, Украіне і Беларусі, адкрываючы спадчыну ВКЛ. У вашай краіне шмат месцаў, якія маглі б стаць цікавыя літоўцам. Але ваш турыстычны патэнцыял горш раскрыты, яго трэба ўмець паднесці».

Раймонда Бальнене падзялілася статыстыкай: «У 2012 годзе 380 тысяч беларускіх турыстаў наведала Літву. Турыст - гэта той, хто мінімум адну ноч праводзіць у краіне прыбыцця. Было б вельмі добра ў гэтым годзе давесці лічбу да 400 тысяч.

Б2еларускі турыст выдаткоўвае ў сярэднім 450 даляраў за паездку, спыняецца на дзве-тры ночы. Асноўная мэта паездкі - наведаць сваякоў ці сяброў (41%), далей - бізнес (24%) і шопінг (20%). Большасць беларускіх турыстаў ўязджаюць у Літву на аўтамабілі (75%), далей - аўтобус (15%), цягнік (8%).

У чыгуначных перавозак ёсць патэнцыял. Мы закупілі 2-павярховыя цягнікі, якія з лета злучаць Вільню й Мінск. Колькасць рэйсаў рэзка павялічыцца.

«Нас радуе, што ў адрозненне ад большасці еўрапейскіх дзяржаў Літва не адчувае праблем з сезоннасцю ў турызме. Турысты наведваюць нас цэлы год практычна раўнапраўна ва ўсе месяцы. Трохі больш турыстаў на зімовыя святы і летам», - сказала Раймонда Бальнене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?