Жыве Беларусь – гэта кліч нашых продкаў!
Жыве Беларусь – гэта голас вякоў!
Жыве Беларусь – вымаўляць так салодка!
Жыве Беларусь – ізноў я, ізноў…

Касцеша, Яліта і герб наш – Пагоня,
Збірайцеся разам пад сцягам адным!
І слухайце сэрцам: зямля наша стогне,
У смутку жыве, пад князем чужым…

Касцюшка, Кастусь, пад вашы харугвы
Я стану, як той старадаўні жаўнер.
Меч праўды – у рукі, меч волі – у рукі!
Што будзе, то будзе – тут і цяпер!

Глядзі сваім вокам: ад мора да мора,
Ідуць, быццам хвалі, нашы палкі –
Праз усё, што было, праз пакуты і гора –
За Воляй, за Праўдай! Праз годы-вякі!..

У думках малюся і Крыж уздымаю:
Няхай беражэ Бог Айчыну заўжды,
Каб цемра не засціла роднага краю,
Каб тут не спяваліся песні бяды,

Каб каты, тыраны ніколі, ніколі
Не здолелі трапіць на землі твае.
Пад зоркаю Праўды, пад зоркаю Волі,
Жыве Беларусь! Назаўсёды – жыве!

* Касцеша – герб шляхецкага роду Статкевічаў, да якога па бацьку належыць

* Яліта – герб шляхецкага роду Васькевічаў (Васьковічаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?