Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11 красавіка сустрэўся з паслом Манголіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Далаанжынам Ідэвхтэнам.Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча адбылася ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі Ідэвхтэна.
Макей выказаў задавальненне плённай працай дыпламата і асабліва адзначыў яго дзейнасць па актывізацыі беларуска-мангольскіх адносінаў.
«Падчас сустрэчы бакі прыйшлі да разумення неабходнасці далейшага развіцця і паглыблення ўсяго спектра двухбаковых адносінаў», — зазначаецца ў паведамленні.