Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Ён прызначыў:

Сяргеенку Ігара Пятровіча - першым намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па контрразведвальнай дзейнасці;

Бусько Ігара Яўгенавіча - намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадраваму забеспячэнню і арганізацыйнай рабоце;

Язерскага Вячаслава Васільевіча - начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча - начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;

Буткевіча Ігара Яўгенавіча - першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення;

Гарачку Валерыя Сцяпанавіча - намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння;

Ігнатава Паўла Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці;

Падгурскага Івана Мікалаевіча - начальнікам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Варанковіча Уладзіміра Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву;

Прыму Віталя Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтву;

Бяскостага Вячаслава Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтву.

Лукашэнка даў згоду на назначэнне:

Чорнага Анатоля Барысавіча - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Якаўлева Аляксея Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Цумарава Уладзіміра Міхайлавіча - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама;

Найдзёна Паўла Іванавіча - старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама;

Шаўчука Мікалая Мікалаевіча - старшынёй Полацкага райвыканкама;

Якаўлева Сяргея Уладзіміравіча - старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

Бубена Анатоля Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна;

Курмана Івана Іванавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна;

Чадзюка Аляксандра Уладзіміравіча - пракурорам Магілёўскай вобласці;

Чэрніка Васіля Мечаслававіча - намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь;

Гагіева Аляксандра Славіевіча - першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

Гурэвіча Валерыя Львовіча - першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Здановіча Уладзіміра Мацвеевіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Косціна Уладзіміра Барысавіча - дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;

Балбатоўскага Генадзя Мікалаевіча - дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва;

Казачонка Сяргея Аляксеевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш»;

Вашкевіча Юрыя Эдвардавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш»;

Пархомчыка Пятра Аляксандравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «БелАЗ» - кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-Холдынг»;

Барысенкі Алега Леанідавіча - кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама;

Чабатарова Анатоля Юр'евіча - намеснікам дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента - начальнікам аддзела Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?