Следчыя органы Германіі прад'явілі абвінавачванне ў карупцыі былому прэзідэнту краіны Крысціяну Вульфу, які сышоў у адстаўку летась пасля шэрагу скандалаў вакол яго персоны.
Вульфа, у прыватнасці, абвінавачваюць у тым, што ён лабіраваў інтарэсы аднаго нямецкага кінапрадзюсера, калі займаў пасаду прэм'ер-міністра федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія.
Сам экс-прэзідэнт заяўляе, што проста дапамагаў прадзюсару знайсці сродкі для вытворчасці фільма і не рабіў нічога супрацьзаконнага.