12.04.2013 / 17:09

Вользе Класкоўскай пагражае да 12 гадоў турмы 6

15 красавіка, у панядзелак, пракурор будзе выбіраць далейшую меру стрымання для Вольгі Класкоўскай, якая падазраецца ў замаху на забойства мужа. Калі шведскі суд прызнае Вольгу вінаватай, ёй можа пагражаць да 12 гадоў турмы.

У той жа час яе старэйшая дачка, 11-гадовая Міраслава Навумовіч, вяртаецца з бабуляй у Беларусь.

Паводле старшыні саюза беларусаў Швецыі Аляксея Ліцвінчыка, адвакат Класкоўскай Ханс Брэдберг прытрымліваецца пазіцыі, што нязначныя нажавыя раненні Вольга нанесла мужу Гёкаю Безгіну ў выніку самаабароны.

14 траўня адбудзецца суд у справе апекі над меншым сынам Вольгі — Адэмам. Цяпер ён у родных свайго бацькі. Будзе вызначацца парадак апекі, бо цяпер паміж паміж Вольгай і яе мужам вядзецца справа аб разводзе.

З 30 сакавіка Вольга Класкоўская знаходзіцца ў турме паводле абвінавачання ў замаху на забойства.

0
mikola / Адказаць
12.04.2013 / 17:13
adsjadzic *palovu* i vyidze....
0
Кнехт / Адказаць
12.04.2013 / 18:04
Не зайздрошчу шведскай долі - Ой, наплачуцца ад Волі!!!
0
Кася / Адказаць
12.04.2013 / 21:17
Дык Воля ж казала, што нічога не памятае.. ці ўжо успомніла, што гэта самаабарона?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру