Беларусь стваральная. У альбоме больш за 60 здымкаў Лукашэнкі.

Беларусь стваральная. У альбоме больш за 60 здымкаў Лукашэнкі.

У 2010 годзе выйшлі афіцыйныя альбомы, мэта якіх — папулярызаваць поспехі беларускіх уладаў.

У 2010 годзе выйшлі афіцыйныя альбомы, мэта якіх — папулярызаваць поспехі беларускіх уладаў.

БЕЛТА выдала двухтомнік «Беларусь стваральная».

БЕЛТА выдала двухтомнік «Беларусь стваральная».

Гаспадар гэтага падарунакавага камплекта кажа, што знайшоў яго на сметніку.

Гаспадар гэтага падарунакавага камплекта кажа, што знайшоў яго на сметніку.

Беларусь стваральная. Шклозавод «Ялізава» развіваецца дзякуючы прэзідэнту ў норкавай шапцы.

Беларусь стваральная. Шклозавод «Ялізава» развіваецца дзякуючы прэзідэнту ў норкавай шапцы.

Беларусь стваральная. Старонкі, прысвечаныя медыцыне.

Беларусь стваральная. Старонкі, прысвечаныя медыцыне.

Беларусь стваральная. Асіповіцкае газасховішча.

Беларусь стваральная. Асіповіцкае газасховішча.

Беларусь стваральная. Растуць аб'ёмы вытворчасці на Мінскім маторным заводзе.

Беларусь стваральная. Растуць аб'ёмы вытворчасці на Мінскім маторным заводзе.

Беларусь стваральная. Беларусы ганарацца сваімі гіпермаркетамі.

Беларусь стваральная. Беларусы ганарацца сваімі гіпермаркетамі.

Беларусь стваральная. Лінія Сталіна ахоўвае заходнія подступы да беларускай сталіцы.

Беларусь стваральная. Лінія Сталіна ахоўвае заходнія подступы да беларускай сталіцы.

Альбом Сашы Гусава пачынаецца з памылак у беларускамоўнай версіі ва ўступным слове лорда Бэла.

Альбом Сашы Гусава пачынаецца з памылак у беларускамоўнай версіі ва ўступным слове лорда Бэла.

Беларусь Сашы Гусава. Ад глухой вёскі да лядовых арэнаў.

Беларусь Сашы Гусава. Ад глухой вёскі да лядовых арэнаў.

Беларусь Сашы Гусава поўніцца жывёльным эратызмам.

Беларусь Сашы Гусава поўніцца жывёльным эратызмам.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Беларусь Сашы Гусава. Двухсэнсоўныя развароты.

Пасля гісторыі з фотаальбомамі Belarus Press Photo мы вырашылі пагартаць альбомы, зробленыя на замову дзяржавы. Чым адрозніваецца афіцыйнае фота ад здымка, дасланага на незалежны фотаконкурс, якой выглядае наша краіна на старонках альбомаў, створаных за бюджэтныя грошы?

Каб паспрабаваць адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні, мы зазірнулі пад вокладкі двух выданняў — «Беларусь стваральная» (БЕЛТА) і «Беларусь. Таямнічы край» аўтарства Сашы Гусава, які два гады здымаў сцэны з жыцця беларусаў на замову лорда Бэла і меў эксклюзіўнае права здымаць Лукашэнку.

Двухтомнік «Беларусь стваральная» ўражвае. Найперш сваёй вагой — больш за 10 кілаграмаў важаць два тамы з вокладкамі бронзавага колеру і пазалочанымі назвамі.

Вокладку першага тома ўпрыгожвае выява новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, другі том аздоблены выявай БелаЗА. Наклад кожнага тома складае 5000 асобнікаў.

Уражвае таксама колькасць згадак пра Аляксандра Лукашэнку. Складваецца ўражанне, што ён і ёсць галоўнай стваральнай сілай. Мяркуйце самі: альбом 127 разоў нагадвае пра тое, што, дзе і калі даручыў, наведаў, пракантраляваў і пракаментаваў Лукашэнка; 61 здымак пацвярджае яго дасведчанасць практычна ў любой сферы жыцця краіны. Вось ён стаіць на трыбуне на адкрыцці Нацыянальнай бібліятэкі, а вось у палаце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі разглядае рэнтгенаўскі здымак, а тут націскае кнопку на пульце Бярозаўскай ДРЭС.

У альбомах Belarus Press Photo фоты Лукашэнкі таксама трапляюцца, але на іх ён паўстае больш натуральным — пасівелы, са зморшчынамі, часам знерваваны ці напружаны. У альбоме БЕЛТА на здымках апошніх гадоў ён часам выглядае маладзейшым, чым у пачатку 2000-х.

Альбом «Беларусь стваральная» дзеліцца на тэматычныя раздзелы, якія ахопліваюць усе сферы жыцця — ад рэлігіі да жыллёвага будаўніцтва. Кожны раздзел суправаджаецца мноствам ілюстрацый. Пры ўважлівым знаёмстве з альбомам з’яўляецца адчуванне, што з колькасцю фотаздымкаў укладальнікі перастараліся. Адначасова ўзнікае пытанне пра мэтавую аўдыторыю гэтага альбома. Пэўна ж, ён не разлічаны выключна на ўнутранага спажыўца, інакш навошта дубляваць тэкст на англійскую мову. Але ці будуць цікавыя замежніку сотні фотаздымкаў безаблічных раённых бальніцаў, аўтавакзалаў ці безгустоўных газонаў перад прадуктовымі крамамі? Няўжо беларускія ідэолагі не разумеюць, што ва ўсім свеце такія прымітыўныя славаслоўі ўспрымаюцца як прыкмета адсталасці і таталітарызму? Адным з адказаў на гэтае пытанне можа стаць гісторыя пра тое, як альбом «Беларусь стваральная» трапіў у рэдакцыю «НН». Яго прапанаваў нам адзін з мінскіх фатографаў, які кажа, што знайшоў двухтомнік… у сметніцы, каля аднаго з мінскіх гатэляў.

«На прыкладзе гэтага альбома я паказваю сваім вучням, як нельга фатаграфаваць», — расказвае фатограф. На яго думку, многія здымкі зробленыя непрафесійна, частка з іх няякасная ў тэхнічным плане, а пераважная большасць проста не мае ніякага эстэтычнага і практычнага значэння.

Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін менш катэгарычны, што да якасці здымкаў: «Гэта такі жанр — фіксацыя».

Падводзячы рысу пад альбомам БЕЛТА.

Ён вяртае нас у часы БССР: лакіраваная рэчаіснасць, кіроўная роля правадыра, адсутнасць праблем альбо прыклады іх паспяховага вырашэння дзякуючы мудраму кіраўніцтву.
Калі такое выданне і будзе насамрэч цікавае камусьці з замежнікаў, то хіба ў якасці вывучэння феномену постсавецкага аўтарытарызму.

З альбомам ад лорда Бэла не так усё адназначна. З аднаго боку, ён пакідае ўражанне не зусім ахайнай працы. Пачынаючы з перакладу ўступнага слова брытанца на беларускую мову. Быццам для гэтага выкарысталі інтэрнэт-перакладчык. Слова «ўвядзенне» замест «уводзінаў» пачынае цэлы парад памылак. Але не гэта тут галоўнае.

Цікавай падаецца характарыстыка, якую Бэл дае Беларусі. «Краіна павольна ўстае на ногі пасля доўгай залежнасці ад Савецкага Саюза».
Даволі смела, калі ўлічыць, што гэта словы пра краіну, улада якой адрадзіла савецкую сімволіку і метады кіравання. Лукашэнку брытанскі лорд характарызуе надзвычай шчыра: «Не дыктатар, а чалавек, адданы сваёй краіне і свайму народу, талерантны да розных веравызнанняў, дружалюбны з суседзямі, за выключэннем тых, хто пагражае свабодзе яго дзяржавы».
Ва ўступным слове Бэл спадзяецца, што здымкі Сашы Гусава пакажуць беларусаў такімі, якія яны ёсць. Трэба прызнаць, што ў пэўнай ступені гэтыя спадзяванні лорда апраўдаліся.

Сцэны з жыцця беларусаў атрымаліся непрыхарошанымі, рэалістычнымі. Бабуля ў тапках на босую нагу, з веласіпедам, на які начэплены замок, каб не скралі. Выцвілы вайсковы самалёт, што ўзлятае над зарослым травой аэрадромам. Разгарачаныя спіртным былыя дэсантнікі, што маршыруюць па Мінску. Густа нафарбаваныя ветэранкі на фоне шыльды начнога клуба. Цікава, што б пра гэтыя здымкі сказаў эксперт Хілюта?

Belarus Terra Incognita вачыма лонданскага фатографа атрымалася такой, якая яна ёсць. Танныя пластыкавыя крэслы, на якіх сядзяць і ветэраны вайны, і дзяўчаты у кароткіх спадніцах. Бяздумныя пары, якія на Востраве слёз «на шчасце» кранаюцца геніталій бронзавай скульптуры. Удзельнікі жніва, што на кукішках наспех абедаюць з металічных місаў на краі поля. Адным словам, такая сабе праваслаўная Албанія, бедная краіна на краі Еўропы.

Як і выпадку з альбомам «Беларусь стваральная», тут таксама трапляюцца выпадковыя і не зусім абавязковыя здымкі, як, напрыклад, фота буйным планам дзяўчынкі на аперацыйным стале.

Да альбома Гусава таксама ёсць колькі пытанняў тэхнічнага характару. Пад здымкамі няма подпісаў. Можа гэта такі хітры рэдактарскі ход — кніга ж пра таямнічы край. Але далёка не кожны беларус здолее ідэнтыфікаваць многія месцы і падзеі на здымках, што ўжо казаць пра замежнікаў.

Ёсць і прыкрыя рэдактарскія памылкі (акрамя ўводзінаў). Адзін з фотаздымкаў прысвечаны Мітрапаліту Філарэту. Герой здымка размешчаны акурат па цэнтры развароту, загортваючы старонку, вы міжволі складваеце кіраўніка БПЦ папалам.
Рэжуць вока смелыя спалучэнні некаторых разваротаў. Злева змешчана фота дзяўчатак на фоне танцавальнай студыі, а справа — жанчынаў, што адбываюць пакаранне ў калоніі. Здымкі аб’ядноўвае тое, што іх гераіні танцуюць, але карэктным такое спалучэнне ніяк не назавеш.

«А вось яшчэ здымак. Кожны прафесійны фатограф ведае правіла фатаграфавання людзей. Нельга так рабіць», — паказвае наш суразмоўца-фатограф здымак маладога чалавека на Прывакзальнай плошчы ў Мінску, у якога з галавы «расце» слуп. Фатограф крытыкуе альбом за адсутнасць цвёрдай структуры — здымкі размешчаныя адвольна, не падпісаныя, а таксама за ляноту фатографа, які часам не пераймаўся за якасць асвятлення сваіх аб’ектаў.

Сяргей Гудзілін мяркуе, што некаторыя памылкі ў альбоме цалкам на адказнасці рэдактараў. Працу Гусава ён ацэньвае высока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?