Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні закон, які пакіне расейцам рускі мат толькі для асабістага карыстання: нецэнзурная лаянка ў кіно, кнігах і на сцэне будзе карацца вялікімі штрафамі, паведамляе bbcrussian.com.

У законапраекце, які ўнёс дэпутат ад «Адзінай Расіі», кіраўнік перадвыбарчага штаба Уладзіміра Пуціна і кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін, прапануецца штрафаваць за «нецэнзурную лаянку» на тэлебачанні, у кіно, у кнігах, у любой друкаванай перыёдыцы, а таксама на «тэатральна-відовішчных , культурна-асветных і відовішчна-забаўляльных мерапрыемствах».

Простых грамадзян Гаварухін прапануе штрафаваць на суму да 2,5 тысячы расійскіх рублёў (1RUR=280BLR), службовых асоб — на суму да 5 тысяч, арганізацыі будуць плаціць за тое, што ўлады палічаць «лаянкай», 40-50 тысяч рублёў.

«Я не хачу рабіць рэкламу, але гэта я сустракаю ўвесь час і ўсюды: і на эстрадзе, і ў тэатры, і кінематографе. Пра літаратуру ўжо і казаць няма чаго: ёсць такія пісьменнікі, што без мата наогул не могуць», — адказаў Станіслаў Гаварухін на пытанне bbcrussian.com, дзе ён сутыкаецца з патокамі нецэнзуршчыны, якія патрабуюць спецыяльнага закона.

Юрысты розных ведамстваў, якія пісалі заключэнне на законапраект, раскрытыкавалі яго форму, але падтрымалі агульную ідэю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?