Гурт Сяргея Шнурава «стрэліў» у 90-ыя, калі высветлілася, што панк у краіне надзвычай інтэлектуальны, а той, што быў неінтэлектуальны — збольшага мёртвы. Да таго ж амаль вольнымі заставаліся нішы балканскай музыкі, і асобная філалагічная дзялянка — складанне песняў з табуіраванай лексікі. Шнураў заняў усе гэтыя лакуны разам. Ужо праз пару гадоў Расія, Украіна і Беларусь спявалі пра тое, як цяжка жыць на свеце, і адзіная радасць — паехаць на лецішча і там, скажам так, памахаць рыдлёўкай.

Паступова гурт перарос у «групоўку», а Шнураў пачаў рабіць кар’еру тэлевядучага. Часам выступае ў клубах сольна, часам у голым выглядзе выступае з гуртом «Рубль», малюе карціны і працягвае пераўтвараць «Ленінград» з гурту для «пакрычаць-пасмяяцца», у больш інтэлектуальны праект. У рэшце рэшт у Шнурава заўжды быў выдатны музычны густ — у ягоных музычных фаварытах Ніл Янг і Том Уэйтс. Як яно атрымліваецца? Лепей, чым можна было б падумаць, але «Ленінград» гэта і ёсць «Ленінград».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?