Пра гэта Tut.by амаль адначасова паведаміла некалькі чытачоў. Прыкладна ў 15.45 музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа.

«Відаць, па тэхнічным збоі або па нечай правакацыі ішло відэа парнаграфічнага характару. У кадры жанчына і мужчына з аголенымі геніталіямі ў буйным плане. Беларускае ТБ працягвае радаваць».

«На БелМузТВ сёння мінімум дзесяць хвілін паказвалі порна каля 15:50».

«Я адзін сёння бачыў як порна жорсткае круцілі па БелМузТВ ці яшчэ хто?? У 15.50. Пасля званка ў тэхпадтрымку адключылі праз пару хвілін. Вось спецыялісты! Дзеці дома ... Думаю пра іск у суд ...».

Дырэктар тэлеканала БелМузТВ Аляксандр Капёнкін пацвердзіў факт інцыдэнту,
але пакуль адмовіўся што-небудзь каментаваць, паведамляе Tut.by
Навіна пра порнасюжэт па БелМузТВ узарвала беларускі Інтэрнет.
Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць, што гэта не першы выпадак на канале, а таксама зазначаюць,
што сённяшні сюжэт бачылі наведнікі ГЦ «Сталіца». Як вядома, у крамах і кавярнях там акурат па тэлевізарах дэманструюць БелМузТВ.

Гледачы зазначаюць, што перад гэтым на канале было паказана некалькі кліпаў гурту «Ляпіс Трубяцкі», у тым ліку «Грай».

Самыя дасціпныя заклікаюць не здзіўляцца, маўляў апошнія некалькі год -- праграма афіцыйных беларускіх тэлеканалаў - суцэльнае порна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?