Падчас мерапрыемстваў па спыненні транзіту наркотыкаў праз тэрыторыю Беларусі з Польшчы ў Расію супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, УУС і Аршанскага ГАУС пры падтрымцы міліцэйскага спецназа і ДАІ 10 красавіка затрымалі ў Оршы непрацуючага мясцовага жыхара 1966 года нараджэння. У яго машыне «Опель-Астра» знойдзены і канфіскаваны асабліва небяспечны наркатычны сродак — какаін, масай прыкладна 149 г. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Пры правядзенні вобыску дома ў затрыманага было дадаткова знойдзена і канфіскавана больш як 463 г аналагічнага рэчыва. Агульная вага канфіскаванага какаіну склала 613,59 г.

Падчас далейшых мерапрыемстваў устаноўлены і затрыманы арганізатар канала перамяшчэння какаіну — непрацуючы жыхар Магілёва 1966 года нараджэння. 11 красавіка распачата справа за незаконны абарот наркотыкаў паводле ч. 3 арт. 328 КК. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?