Лонданская паліцыя арыштавала прынамсі дзевяць чалавек падчас акцыі, удзельнікі якой святкавалі смерць экс-прэм'ера Брытаніі Маргарэт Тэтчэр.
87-гадовая баранэса памерла ў мінулы панядзелак.
Сярод тых, хто сабраўся на Трафальгарскай плошчы, былі былыя шахцёры, актывісты левых рухаў і студэнты.
Яны прынеслі з сабой вялікае пудзіла экс-прэм'ера, вакол якога спявалі песні і танцавалі.
Акцыя была запланаваная з дапамогай сацыяльных сетак.
0
0
0
0
0
0