Аўтобус з Польшчы, які перавозіў расійскіх падлеткаў з Валгаграда, разбіўся ў Бельгіі. Як паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на мясцовыя ўлады, у аварыі загінулі як мінімум пяць чалавек, яшчэ пяцёра атрымалі цяжкія траўмы.
Аварыя адбылася раніцай у нядзелю, 14 красавіка, на шашы недалёка ад Антвэрпэна ў раёне муніцыпалітэта Ранст. Аўтобус з расіянаміі па невядомай прычыне з'ехаў з трасы і заваліўся на бок. Як заявіў мясцовы мэр Ладэ Хофманс, у момант здарэння іншых транспартных сродкаў паблізу не было.
Па словах Хофманса, польскі аўтобус з расійскімі дзецьмі накіроўваўся ў Парыж. Усяго ў аўтобусе было сорак два чалавекі - у асноўным, падлеткі, а таксама некалькі чалавек крыху старэйшымі да 20 гадоў.