Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў падзяліўся меркаваннем аб прысутнасці беларускай мовы ў каментаванні трансляцый матчаў чэмпіянату Беларусі.

— На якой мове вы хацелі б глядзець агляд чэмпіяната Беларусі па футболе?

— На беларускай. Не буду адчуваць абсалютна ніякага дыскамфорту, калі будзе гучаць «родная мова». Наадварот лічу, што наша родная мова павінна гучаць і па тэлебачанні, і па радыё, а таксама сустракацца ў нацыянальнай прэсе як мага часцей, — напісаў Радзівонаў у сваёй канферэнцыі на Goals.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?