Вільні трэба пазбавіцца ад пасляваенных фобій і прыцягнуць беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Пра гэта на канферэнцыі «Перазагрузка, Вільня» сказаў эканаміст банка Nordea Bank Lietuva Жыгімантас Маўрыцас, які ў доўгатэрміновай стратэгіі лічыць самай вялікай магчымасцю Вільні прыцягненне мазгоў.Паводле яго слоў, не трэба баяцца замежнікаў і дыскрымінаваць іх, напрыклад, паводле расавай або моўнай прыкметы.
Маўрыцас сказаў удзельнікам канферэнцыі, чаму
«Я вярнуўся
Па словах Маўрыцаса, усё роўна, колькі людзей будуць жыць у Вільні, важна, якія гэта будуць людзі.Да прыкладу, у Швейцарыі усе гарады, акрамя Цюрыха, менш Вільні, але гэта не замінае ёй быць адной з самых багатых, магутных краін у свеце.
«Думаю, Вільня павінна ісці ў гэтым кірунку. У яе ёсць унікальная магчымасць дасягнуць гэтага, гэта здаўна мультыкультурны горад, які прываблівае людзей розных нацыянальнасцяў.Пасля Другой сусветнай вайны сітуацыя змянілася
Я ў першую чаргу кажу пра беларусаў, палякаў і ўкраінцаў, якія хочуць прыйсці ў Вільню, бачаць яе як культурны, эканамічны і навуковы цэнтр.Гэта ляжыць перад намі на сподачку, а мы не бярэм гэты патэнцыял», — сказаў Маўрыцас.
На яго думку, трэба пазбавіцца ад фобій і стаць адкрытымі для жыхароў ранейшай Рэчы Паспалітай. Тады горад натуральным чынам стане цэнтрам.
Па словах Маўрыцаса, здольных людзей у горад можна прыцягнуць праз універсітэты.
0
0
0
0
0
0