«Сёння раніцай некалькі рэйсаў авіякампаніі затрыманыя з-за туману ў Нацыянальным аэрапорце Мінск (бачнасць па гарызанталі да 11.00 складала 150 м).
Цяпер бачнасць палепшылася, самалёты ўзлятаюць і прызямляюцца», — інфармуе «Белавія» на сваёй старонцы ў Facebook.

Сіноптыкі Гідраметэацэнтра напярэдадні папярэджвалі пра моцны туман, які чакаецца ў нядзелю ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны. Днём месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — моцныя дажджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?