15 красавіка будзе пераважна будзе без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца дажджы.

Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман, па паўночным захадзе на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.
У сувязі з гэтым Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў ва ўсе рэгіёны папярэджанне.

Вецер ноччу паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, днём - няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, па захадзе пры праясненнях будзе 0 - мінус 3 градусы. Дзённая тэмпература будзе 9-15 градусаў са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?