Перад матчам 3-га тура чэмпіянату Беларусі «Дняпро» -- «Дынама» Мінск, які адбыўся ў суботу ў Магілёве, адбыўся скандальны інцыдэнт, паведамляе Belultras.by.
«Даволі вядомы супрацоўнік АМАПа Уладзімір Р. перад матчам спыніў аднаго з заўзятараў мінскага «Дынама» для праверкі дакументаў, але зразумеўшы, што з дакументамі ўсё ў парадку, пачаў рабіць ператрус.
У заўзятара «Дынама» былі знойдзеныя стыкеры, якія і паслужылі падставай для затрымання і праверкі зместу надрукаванага.
У аддзяленні міліцыі заўзятару «Дынама» было нанесена некалькі удараў у цела, пры спробе патэлефанаваць, зноў жа кулакамі было растлумачана, што гэтага рабіць не трэба.
Пасля ўсяго гэтага заўзятара мінскага «Дынама» прымусілі зняць куртку і пайсці ў клубнай атрыбутыцы «Дынама» побач з фанатамі «Дняпра», што з'яўляецца верхам цынізму. Варта гэтак жа адзначыць, што заўзятары «Дняпра», бачачы, як чалавека выводзяць з аддзялення міліцыі, паставіліся да яго без лішняй агрэсіі, сказаўшы:
«Для Магілёва гэта нармальная сітуацыя», - гаворыцца ў паведамленні сайта.

Нагадаем, Р. вядомы па нашумелым скандале на матчы 2011 года паміж мінскім «Дынама» і «Белшынай», падчас якога каля сектара фанатаў мінскага клуба быў распылены слезацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?