16.04.2013 / 12:17

У Венесуэле вырашылі не пераглядаць вынікі выбараў Абноўлена. 11

Урад Вэнэсуэлы абвясьціў, што Нікалас Мадура, які лічыцца наступнікам памерлага нядаўна прэзыдэнта Уга Чавэса, стаў пераможцам на выбарах кіраўніка дзяржавы, нягледзячы на пратэсты апазыцыі і патрабаваньні поўнага пераліку галасоў.

Мадура атрымаў перамогу над кандыдатам ад апазыцыі Энрыке Капрылесам зь невялікай перавагай — у Мадуры амаль 51 працэнт, а ў Капрылеса — крыху больш за 49.

Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што цырымонія і мітынг, прысьвечаныя абвяшчэньню пераможцы выбараў, адбудуцца ў Каракасе ў панядзелак. Капрылес адмовіўся прызнаць вынікі выбараў.

Нацыянальны выбарчы савет Вэнэсуэлы спачатку пагадзіўся праверыць вынікі, выдадзеныя электроннай сыстэмай падліку галасоў, але наадрэз адмовіўся ўскрываць скрыні для ручнога пераліку бюлетэняў.
Затым выбаркам заявіў, што вынікі выбараў зьяўляюцца незваротнымі, паведамляе ВВС.

0
анон / Адказаць
16.04.2013 / 12:26
Вынікі супадаюць з вынікамі апытанняў.
0
Антон Астаповіч / Адказаць
16.04.2013 / 14:26
А адкуль НН ведае, што вынікі перагледзяць і так безапеляцыйна сцвярджае пра гэта ў назве матэрыялу? Капрылес то запатрабаваў, а ці задаволяць яго патрабаванне?
0
Дзед Лукаш / Адказаць
16.04.2013 / 15:35
2 Антон Астаповіч Адкуль, адкуль.. Адтуль! НН ведае ЎСЁ.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру