16.04.2013 / 12:38

Міліцыя шукае двух хлопцаў, што абакралі краму ў Масюкоўшчыне 3

У ноч на панядзелак з магазіна па вуліцы Лынькова, 95а двое невядомых скралі буйную суму грошай.

Напярэдадні злачынства зламыснікі праводзілі разведку аб'екта - аглядалі прылеглую да крамы тэрыторыю, размяшчэнне камер відэаназірання, цікавіліся замкамі.

Ужо ноччу парачка вярнулася да крамы. Манціроўкай зламыснікі адсунулі ралету, прыпаднялі яе, разбілі шкло вітрыны, праніклі ўнутр і выкралі буйную суму грошай.

У сувязі з гэтым міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто ведае людзей, адлюстраваных на фота, паведаміць у дзяжурную частку Фрунзенскага РУУС Мінска ці патэлефанаваць па кантактных тэлефонах: (029) 104-41-35, (017) 208-76-47, (017) 252-02-02.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантаваныя.

0
бырлiк / Адказаць
16.04.2013 / 15:08
армянская крама. яны раней круглыя суткi збывалi палёны алькаголь. на гэтым i узбагацiлiся.
0
Пачвара / Адказаць
16.04.2013 / 19:16
Выправілі, дзякуй! Вэб.
0
mikola / Адказаць
17.04.2013 / 18:35
hlopcau znaisci i *pazamykac*,kab bole ni krali.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру